БЕЛ Ł РУС

Belavia пачынае лётаць у горад Балканабат

20.05.2025 / 18:9

Nashaniva.com

Авіякампанія Belavia часова будзе выконваць рэйсы ў новы, мала каму вядомы горад у Туркменістане — Балканабат. Гэтая змена — часовая замена звыклага маршруту ў горад Туркменбашы, бо мясцовы аэрапорт закрыты на рамонт.

Аэрапорт у Балканабаце. Фота: Wikimedia Commons

Першы рэйс з Мінска запланаваны на 20 мая ў 23:50, прыбыццё ў Балканабат — у 06:05 па мясцовым часе. Зваротны рэйс — 21 мая ў 06:55, прылёт у Мінск — у 09:15. Час у палёце — 4 гадзіны 20 хвілін. Кошт квітка — ад 874 беларускіх рублёў (прыблізна 258 еўра) ў адзін бок.

Прычына змены маршруту — рэканструкцыя аэрапорта Туркменбашы ў межах падрыхтоўкі да канферэнцыі ААН для краін без выхаду да мора, якая пройдзе ў жніўні ў курортнай зоне Аваза.

Балканабат (у мінулым — Небіт-Даг) — горад з насельніцтвам каля 140 тысяч чалавек, размешчаны за 155 км ад Туркменбашы, на захадзе Туркменістана. Яго новы міжнародны аэрапорт адкрыўся 2 мая 2025 года і можа абслугоўваць да 100 пасажыраў у гадзіну. Адсюль выконваюцца рэйсы ва ўнутраныя гарады краіны: Ашгабат, Туркменабат, Дашагуз і Мары.

Чытайце таксама:

«Сказалі, што трансферу не будзе». «Белавія» пераносіць некаторыя рэйсы з Батумі ў Кутаісі

«Мяне калаціла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй

«Белавія» запускае на самалётах мультымедыйную сістэму для пасажыраў

Каментары да артыкула