БЕЛ Ł РУС

У расійскай Карэліі загінуў беларус на мікрааўтобусе

20.05.2025 / 18:41

Nashaniva.com

17 мая ў Карэліі адбылося ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса з беларускімі нумарамі.

У Лоухскім раёне Карэліі, прыкладна за 5 кіламетраў ад пасёлка Кестэньга, мікрааўтобус Iveco з’ехаў з дарогі ў кювет і перакуліўся.

Кіроўца, які, паводле папярэдняй інфармацыі, быў грамадзянінам Беларусі, загінуў на месцы.

Прычыны аварыі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула