БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце

21.05.2025 / 7:8

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў аўторак у «Мінск-Свет» каля 18:10, паведамляе ДАІ.

Аўтамабіль рухаўся па вуліцы Бялградскай і пры павароце налева на вул. Ніколы Тэслы не саступіў дарогу школьніку, які перасякаў пешаходны пераход на самакаце.

Высветлілася, што хлопчык пачаў рух праз дарогу на мігаючы зялёны сігнал святлафора і не спыніўся на востраве бяспекі. Аўтамабіль зачапіў школьніка бортам.

Пасля сутыкнення хлопчык здолеў падняцца на ногі. Дзіця даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула