БЕЛ Ł РУС

Сёння раніцай нейкі час нельга будзе купіць электронныя квіткі на цягнікі

21.05.2025 / 7:30

Nashaniva.com

Сёння, 21 мая, з 09:45 да 12:00 нельга будзе набыць электронныя білеты на цягнікі. Абмежаванне звязана з планавымі тэхнічнымі працамі, папярэдзіла прэс-служба Беларускай чыгункі.

У гэты прамежак часу таксама будзе недаступная магчымасць вяртання электронных білетаў як на сайце БЧ, так і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд».

Прадстаўнікі перавозчыка ўдакладнілі, што для набыцця і вяртання праязных дакументаў неабходна звяртацца ў білетныя касы Беларускай чыгункі.

У цягнікі з ненумараванымі месцамі білеты можна аформіць таксама ў тэрміналах самаабслугоўвання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула