БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка хацела забяспечыць сабе бязбедную старасць, але замест гэтага страціла 230 тысяч рублёў

21.05.2025 / 10:31

Nashaniva.com

67-гадовая жыхарка Мінска хацела зарабіць на біржы, але замест гэтага страціла ўсё: зберажэнні, пазычаныя грошы і выручку ад продажу кватэры.

Гісторыя пачалася ў студзені, калі пенсіянерка ўбачыла рэкламу «заробку для пажылых». Яна пакінула свае кантакты, пасля чаго з ёй звязаліся «біржавыя аналітыкі». Тыя запэўнівалі, што дапамогуць асвоіць свет інвестыцый і за кароткі час памножыць капітал. Жанчына без лішніх пытанняў выконвала ўсе інструкцыі.

Паступова яна пералічыла махлярам каля 230 тысяч рублёў. Сярод гэтай сумы — 70 тысяч рублёў, пазычаных у знаёмых, і 40 тысяч даляраў, атрыманых ад продажу кватэры. У пэўны момант пенсіянерка нават распавяла сыну, што цяпер фінансава пісьменная і забяспечыла сабе старасць. Але ён засумняваўся і настаяў на звароце ў міліцыю.

На допыце жанчына распавяла, што не сумнявалася ў поспеху «здзелак» і была ўпэўненая, што падвоіла свой уклад. Але схема аказалася махлярскай.

Заведзеная крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула