БЕЛ Ł РУС

З Мінска будуць авіярэйсы ў Краснаярск

21.05.2025 / 12:28

Nashaniva.com

Прамыя рэйсы паміж Мінскам і Краснаярскам плануюць запусціць у найбліжэйшы час, пытанне ўжо прапрацоўваецца. Пра гэта распавёў першы намеснік губернатара Краснаярскага краю Сяргей Верашчагін, пішуць Мінск-Навіны.

Фота: travel.mts

Верашчагін упэўнены, што прамыя рэйсы з Мінска будуць запоўненыя на 100%.

Ён адзначыў, што Краснаярскі край па плошчы — гэта «амаль пяць Францый: з поўначы на поўдзень — тры тысячы кіламетраў, на поўдні растуць кавуны, на поўначы блукаюць белыя мядзведзі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула