БЕЛ Ł РУС

«Хочам, каб гэта месца асацыявалася з намі». Ва ўжо былы Дом кіно пераедзе гаркам БРСМ

21.05.2025 / 13:4

Nashaniva.com

У былым кінатэатры плануецца правядзенне «Каралевы студэнцтва» і «Студэнта года».

«Дом кіно». Фота: commons.wikimedia.org

У БРСМ вызначыліся, як будуць выкарыстоўваць былы Дом кіно на Талбухіна, які перадалі Палацу дзяцей і моладзі.

У будынак былога кінатэатра пераедзе сталічная арганізацыя БРСМ, піша «Мінск-Навіны».

«Усе далейшыя мерапрыемствы, уключаючы «Студэнт года», «Каралева студэнцтва», выстаўка «100 ідэй для Беларусі» і іншыя, плануем праводзіць у былым Доме кіно. Важна, каб у далейшым гэтае месца ў моладзі асацыявалася з намі», — адзначыў першы сакратар гаркама БРСМ Раман Бандарук.

Таксама ў Дом кіно пераедзе і піянерская арганізацыя, БРСМ збіраецца праводзіць з ёй сумесныя мерапрыемствы. Бандарук мяркуе, што Дом кіно стане лакацыяй, якая «будзе аб'ядноўваць моладзь па інтарэсах».

У сталічным відэапракаце раней растлумачылі, што кінатэатр закрылі з-за непатрэбнасці. Моладзь цяпер аддае перавагу невялікім кінатэатрам у гандлёвых цэнтрах. Акрамя таго, Дом кіно знаходзіцца ў раёне, дзе жывуць у асноўным пажылыя людзі, а яны ў кінатэатры асабліва не ходзяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула