БЕЛ Ł РУС

З Мінска запускаюць аўтобус у Сочы. Трэсціся 34 гадзіны

21.05.2025 / 14:8

Nashaniva.com

З 26 чэрвеня з Мінска ў расійскі Сочы можна будзе дабрацца на прамым аўтобусе. Пра гэта расказалі прадстаўнікі сэрвісу па продажы білетаў «Атлас» Office Life.

Фота: Pexels

У зваротным напрамку аўтобус з'явіцца ў раскладзе з 28 чэрвеня. Рэйсы запланаваны кожныя чатыры дні.

Дарога з Мінска да чарнаморскага ўзбярэжжа Сочы зойме каля 34 гадзін. Па шляху прадугледжаны прыпынкі і ў іншых курортных месцах — Джубга, Лермантава, Новаміхайлаўскі, Ольгінка, Туапсэ, Лазараўскае.

У Беларусі аўтобус заязджае ў Бабруйск, Жлобін і Гомель, а ў Расіі ён ідзе праз Бранск, Варонеж, Растоў-на-Доне, Краснадар.

Білет з Мінска ў Сочы абыдзецца ў 362 рублі, да Туапсэ і іншых курортаў — у 304 рублі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула