БЕЛ Ł РУС

У Чавускім раёне ласяня згубіла маму і выйшла па дапамогу да людзей. У той жа дзень яно знайшло сабе новага сябра

21.05.2025 / 16:43

Nashaniva.com

Ласяняці знайшлі новы дом і прыемную кампанію.

Фота: «Могилев Онлайн»

Ласяня прыкладна пяці дзён ад роду прыйшло на падворак у вёску Асінаўка Чавускага раёна. Верагодна, яно страціла маму і прыйшло па дапамогу да людзей.

Спецыялісты агледзелі ласяня і вырашылі адправіць яго ў Магілёўскі заасад, пiша «Могилев Онлайн».

Фота: «Чаусы. Природа»

Ласяня ўжо размясцілася ў сваім новым доме. Там у яго з'явіўся і сябар — яшчэ адно ласяня, згубленае ў Шклоўскім раёне. Спецыялісты заасада расказалі, што гэтае малое выйшла на дарогу, мясцовыя жыхары ўбачылі яго і паведамілі ў міліцыю. Далей жывёлінай займаліся спецыялісты, якія таксама вырашылі адправіць ласяня ў Магілёўскі заасад.

Фота: «Могилев Онлайн»

Цяпер малыя на каранціне, а іх «мама» на гэты момант — ветдоктарка заасада. 

Чытайце таксама:

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом

Каментары да артыкула