БЕЛ Ł РУС

Рассельгаснагляд мае прэтэнзіі да прадукцыі сямі беларускіх прадпрыемстваў

21.05.2025 / 17:6

Nashaniva.com

20 мая Расійская федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) запатрабавала ад беларускага Міністэрства сельскай гаспадаркі ўзмацніць кантроль за прадукцыяй сямі беларускіх прадпрыемстваў. Прычына — нібыта выяўленыя праблемы з якасцю.

Прадпрыемства «Сервалюкс Агра» з Магілёва. Фота: mogilev-rik.gov.by

У прадукцыі мінскага прадпрыемства «Ультрапрадукт», якое пастаўляе ў Расію крэветкі, расійскія інспектары знайшлі мыш’як.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд запатрабаваў узмацніць кантроль над двума прадпрыемствамі са Смалявічаў. У іх прадукцыі — мясе птушкі ад «Смалявічы Бройлер» і сыры ад «Смалявічы Малако» — нібыта знайшлі бактэрыі кішачнай палачкі.

У прадукцыі «Сервалюкс Агра» з Магілёва выявілі лістэрыі, а ў сухім малацэ з Глыбокага і смятане з Полацка — перавышэнне нормы па дражджах.

Таксама пад пільны нагляд трапіў Жабінкаўскі камбікормавы завод, які выпускае корм для жывёл. У яго прадукцыі нібыта знайшлі неадзначаныя ГМА-кампаненты.

Чытайце таксама:

У Расіі спалілі 20 тон рыбы, увезенай з Беларусі

Расія забараніла ўвоз прадукцыі «Малочнага гасцінца»

Шпроты «За Радзіму» з партыі з батулізмам знайшлі ў Магілёве

Каментары да артыкула