БЕЛ Ł РУС

Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць з 22 мая

21.05.2025 / 21:26

Nashaniva.com

Стала вядома, каму менавіта з мінчукоў усё ж пачнуць адключаць гарачую ваду ўжо ў маі. 

Фота ілюстрацыйнае

Штогадовае планавае адключэнне гарачага водазабеспячэння павінна было стартаваць у Мінску яшчэ ў сярэдзіне мая, аднак надвор'е ўнесла свае карэктывы. З-за анамальна нізкіх для гэтага часу тэмператур і начных замаразкаў адключэнні вымушаныя былі перанесці.

Цяпер надвор'е больш-менш вярнулася да звычайнай нормы, таму адключэнні гарачай вады пачнуцца ўжо з чацвярга, 22 мая.

Прадпрыемства «Мінсккамунцепласетка» абнавіла даныя і апублікавала новы пералік адрасоў з пазначэннем датаў і перыяду планавага адключэння гарачага водазабеспячэння.

Чытайце таксама:

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах

«А трэцяй ночы прачынаемся ад стуку ў столь». Мінчане купілі кватэру і ўжо 12 гадоў ваююць з суседам

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?

Каментары да артыкула