БЕЛ Ł РУС

МАРГ парэкамендаваў крамам зменшыць надбаўкі на яйкі

21.05.2025 / 21:34

Nashaniva.com

Такая рэкамендацыя прагучала на працоўнай сустрэчы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з прадстаўнікамі Мінсельгасхарча, мясцовых органаў улады, найбуйнейшых гандлёвых сетак і імпарцёраў. 

Нягледзячы на гэта, крамам прапанавалі забяспечыць шырокі выбар яек. Вытворцам таксама параілі праводзіць акцыі, скіраваныя на патрэбы пакупнікоў.

Што да маладой бульбы, то, паводле прагнозаў Мінсельгасхарчу, сёлета збіраць яе пачнуць пазней, чым звычайна — у трэцяй дэкадзе чэрвеня, бо надвор’е было незвычайна халодным.

У сувязі з гэтым на сустрэчы таксама абмеркавалі, як паменшыць рызыку недахопу гародніны са свежага ўраджаю ў крамах.

Чытайце таксама:

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя

МАРГ разабралася, чаму ў крамах не стала бульбы

Стала вядома, колькі бульбы засталося ў стабфондах

Улады адправяць у крамы насенную бульбу, каб справіцца з дэфіцытам

Каментары да артыкула