Учора на большасці тэрыторыі краіны было за +20°С
Найцяплей было ў Лельчыцах: +25,2°С.
Pogoda.by
У Пінску, на метэастанцыі «Палеская» было +24,6°С, у Ганцавічах +24,5°С. У Мінску +21,5°С.
Найхаладней было толькі на самай поўначы Віцебскай вобласці, дзе было +19°С.
Сёння ў Беларусі чакаецца да +26°С, у Мінску да +24°С, па паўночным захадзе моцныя дажджы.