Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня
Наступны этап перамоваў паміж Расіяй і Украінай, паводле інфармацыі газеты The Wall Street Journal, адбудзецца ў Ватыкане ў сярэдзіне чэрвеня 2025 года.
Гэтая прапанова падтрымана Папам Львом XIV, які выказаў гатоўнасць узяць удзел у мірных перамовах.
Італьянская прэм’ер-міністарка Джорджа Мелоні пацвердзіла, што Папа гатовы прыняць бакі на тэрыторыі Ватыкана.
Аднак расійскія ўлады заявілі, што афіцыйнай прапановы ад Ватыкана яны не атрымлівалі.
Першы раўнд перамоваў прайшоў у мінулую пятніцу ў Стамбуле. Расійскую дэлегацыю ўзначальваў памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, украінскую — міністр абароны Рустэм Умераў.