Кошт біткойна абнавіў гістарычны максімум, падняўся да $110 тысяч
Паводле даных гандлёвых пляцовак, кошт крыптавалюты за суткі павялічыўся на 3%.
Фота: vecteezy.com
Біткойн імкліва рос пасля перамогі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у пачатку лістапада, да сярэдзіны студзеня ён вырас з 67 тысяч да 109 тысяч даляраў.
Потым пачалося зніжэнне, і 26 лютага біткойн каштаваў ніжэй за 85 тысяч, потым зноў пачаўся рост.