БЕЛ Ł РУС

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну

22.05.2025 / 9:46

Nashaniva.com

У панядзелак падчас тэлефоннай размовы Дональд Трамп сказаў еўрапейскім лідарам, што Уладзімір Пуцін не гатовы спыніць вайну ва Украіне, таму што лічыць, што перамагае, распавялі крыніцы газеце Wall Street Journal.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Гэта размова адбылася пасля двухгадзіннай тэлефоннай гутаркі Трампа з Пуціным, якую абодва прэзідэнты ацанілі станоўча.

Як піша выданне, еўрапейскія лідары і раней разумелі, што расійскі прэзідэнт не гатовы спыніць вайну, але цяпер яны ўпершыню пачулі гэта ад Трампа. Пры тым, што сам Трамп неаднаразова публічна заяўляў, што верыць у жаданне Пуціна дасягнуць мірнага пагаднення.

Белы дом адмовіўся даваць WSJ каментар, спаслаўшыся на пост прэзідэнта ЗША ў сацсетках пра яго размову з Пуціным.

«Тон і дух размовы былі выдатнымі. Калі б гэта было не так, я б сказаў пра гэта цяпер», — пісаў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула