БЕЛ Ł РУС

Беларускія біскупы запрасілі Папу Льва XIV наведаць Беларусь

22.05.2025 / 10:5

Nashaniva.com

У сераду 21 мая адбылася першая агульная аўдыенцыя Папы Льва XIV, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, піша catholic.by.

Фота: Catholic.by

На першай агульнай аўдыенцы прысутнічалі прадстаўнікі беларускага епіскапата: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён.

Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі ад імя Касцёла ў Беларусі перадаў Папе Льву XIV афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь, дзе, па словах іерарха, «беларускі народ будуе сваю будучыню на моцным фундаменце хрысціянскіх і сямейных каштоўнасцяў і, перажываючы 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны, — на супакоі, згодзе і міры».

Фота: Catholic.by

Нагадаем, што доўгі час працівіцца прыезду Папы ў Беларусь РПЦ, якая лічыць, Беларусь сваёй праваслаўнай тэрыторыяй.

Чытайце таксама:

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV

Папа Леў XIV заклікае да адзінства Царквы і абяцае не быць «аўтакратам»

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

Каментары да артыкула