Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра
Яму было 78 гадоў.
Пра смерць Сяргея Міцкевіча на 79-м годзе жыцця паведамілі родныя ў сацсетках.
Толькі 5 мая ён адзначыў 78-годдзе.
Маці Сяргея Міцкевіча Наталля Іванаўна — дачка Янкі Маўра, а бацька Міхась Канстанцінавіч — сын Якуба Коласа. Сяргей быў старэйшым у сям’і з трыма дзецьмі. Яго сястра — Марыя Міцкевіч, брат — Кастусь.