Тэрарыст у Германіі выдаў сябе праз дадатак на тэлефоне
Падазраваны ў нападзе з нажом у Білефельдзе, 35-гадовы сірыйскі грамадзянін Махмуд Мхемед, быў затрыманы дзякуючы нечаканаму следу — ён сам выдаў сябе, калі папрасіў мінака на вакзале ў Эсэне адкрыць дадатак Deutsche Bahn, піша Bild.
Фота: Michael Probst / AP
Ён шукаў маршрут да горада Фельберт — і гэты факт насцярожыў мінака, які пазней паведаміў пра інцыдэнт у паліцыю.
Мхемеда падазраюць у тым, што ў ноч з 17 на 18 мая ён напаў з нажом на наведвальнікаў бара ў Білефельдзе. Пацярпелі пяць чалавек, чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пасля нападу Мхемед дабраўся цягнікамі да Эсэна, адкуль, верагодна, працягнуў шлях на аўтобусах.
У панядзелак, 19 мая, спецназ затрымаў падазраванага ў пустуючай кватэры ў горадзе Фельберт пад Дзюсельдорфам.
Падчас затрымання Мхемед з дапамогай Google Translate выказаў сімпатыі да тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ. Пасля гэтага ён спыніў размовы з праваахоўнікамі.
Федэральная пракуратура распачала расследаванне па падазрэнні ў рэлігійна матываваным тэрарыстычным акце. У кватэры Мхемеда знайшлі запіску з прыкметамі ісламісцкіх поглядаў, а таксама блакнот з тэлефоннымі нумарамі радыкальных экстрэмістаў, якія ўжо траплялі ў поле зроку паліцыі.