БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа нахабны таксіст паехаў напярэймы патоку

22.05.2025 / 12:58

Nashaniva.com

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа насустрач чытачу Onliner.by Андрэю выехаў аўтамабіль таксі. Яго кіроўца вырашыў такім чынам перастроіцца з крайняй правай паласы ў крайнюю левую.

«Хамства таксістаў на дарозе часам уражвае, — шчыра выказаўся Андрэй. — Відаць, кіроўца хацеў праверыць тармазны шлях на мокрым асфальце».

Аўтар відэа своечасова заўважыў манеўр і знізіў хуткасць. Менш непрыемнай, аднак, сітуацыя ад гэтага не стала. Хоць бы абышлося без аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула