БЕЛ Ł РУС

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

22.05.2025 / 13:21

Nashaniva.com

Новая пасада і ў старшыні КДБ Валера Вакульчыка — ён цяпер кіраўнік апарата Савета міністраў.

Наталля Пяткевіч з люксавай хусткай Hermes на шыі. Фота: sb.by

Аляксандр Лукашэнка зладзіў масавую перастаноўку чыноўнікаў.

Наталля Пяткевіч прызначана віцэ-прэм'ерам па сацыяльных пытаннях. Раней яна была першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

Яна заняла месца Уладзіміра Караніка. А той, пабыўшы віцэ-прэм'ерам усяго два месяцы, цяпер узначаліў Акадэмію навук.

На месца Пяткевіч стаў Уладзімір Пярцоў. Ён быў проста намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, а цяпер будзе першым намеснікам.

Былы старшыня КДБ Валер Вакульчык цяпер стаў кіраўніком апарата Савета міністраў.

Звольнілі пасла ў Грузіі Анатоля Ліса, чый сын трапіў на хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах.

Новым паслом у Грузіі будзе Мікалай Рагашчук. Ён быў намеснікам кіраўніка спраў Лукашэнкі.

Мікалай Шарстнёў, старшыня Беларускай федэрацыі футбола, стаў намеснікам кіраўніка спраў Лукашэнкі.

Апроч таго, рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі стане Ігар Яцкевіч, Алег Панасюк — дырэктарам «Кераміна».

Старшынём Полацкага райвыканкама стаў Васіль Шылаў, Верхнядзвінскага райвыканкама — Віталь Лаўрынаў, Мёрскага райвыканкама — Аляксандр Ярахновіч, Шаркоўшчынскага райвыканкама — Сяргей Кашміло, Чэрыкаўскага — Аляксей Жарнасекаў.

Намеснікай старшыні Магілёўскага аблвыканкама па эканамічных пытаннях стане Алена Пруднікава-Кірпічанок, старшынёй Бабруйскага гарвыканкама стане Максім Гурын. А Эдуард Тамільчык прызначаны кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула