БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў

22.05.2025 / 13:34

Nashaniva.com

Для вырашэння праблемы з дэфіцытам працоўных рэсурсаў у Беларусь неабходна прыцягваць мігрантаў з іншых краін, а займацца гэтымі пытаннямі павінны перш за ўсё кіраўнікі прадпрыемстваў і мясцовай вертыкалі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 мая, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У размове з новымі кіраўнікамі мясцовай вертыкалі ён закрануў праблему недахопу працоўных рэсурсаў. «Як і ва ўсім свеце, акрамя, можа быць, некаторых краін Азіі і Афрыкі, у нас дэфіцыт працоўных рэсурсаў. Слава богу, яшчэ не катастрафічны. Але мы не павінны даводзіць да катастрофы, — сказаў ён,

— Таму прынята рашэнне аб прыцягненні працоўных рэсурсаў, перш за ўсё з былых рэспублік Савецкага Саюза». Пры гэтым, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі краіны не выязджаюць за мяжу, каб каго-небудзь агітаваць ці настойліва запрашаць на працу ў Беларусь. Ёсць людзі, якія самі хочуць сюды прыехаць.

Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі ўказам Лукашэнкі. Па гэтай тэматыцы ім нядаўна падпісаны ўказ, які датычыцца адказнасці наймальнікаў за замежных работнікаў.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першую чаргу кіраўнікі прадпрыемстваў на месцах і кіраўнікі раёнаў павінны быць зацікаўлены ў прыцягненні кадраў. Менавіта яны і павінны займацца іх падборам.

«Калі на нейкім прамысловым прадпрыемстве, папяровай фабрыцы ці яшчэ недзе патрэбны людзі, няхай кіраўнік наймае гэтых людзей, якія прыязджаюць у Беларусь з розных краін. Мы нікога не абмяжоўваем. Наймайце, заключайце з імі дамову, працуйце», — арыентаваў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Наталля Пяткевіч — новы віцэ-прэм'ер Беларусі, Каранік — старшыня Акадэміі навук

Каментары да артыкула