БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра замаразкі: Катастрофы няма

22.05.2025 / 15:0

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні 22 мая, выказаўся аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з няпростымі ўмовамі надвор'я, піша БелТА.

Фота: БелТА

Звяртаючыся да новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі, кіраўнік дзяржавы адзначыў няпростыя ўмовы для аграрыяў у гэтым годзе, абумоўленыя нетыповымі для мая надвор’ем і замаразкамі, якія «зрабілі сваю брудную справу», нанёсшы пэўную шкоду пасевам.

Аднак сітуацыя на дадзены момант не крытычная. «Катастрофы няма», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Як было дакладзена яму, перасяваць неабходна нязначную колькасць плошчаў. І гэтую працу ўжо фактычна правялі. Неспрыяльныя пагодныя ўмовы найбольш закранулі, як ні дзіўна, не пасевы рапсу, а збожжавых культур. Іх, па словах Лукашэнкі, перасеялі кукурузай, за кошт чаго ўраджай збожжавых у агульнай масе, магчыма, будзе нават большы, чым чакалася.

Акрамя таго, адметнай асаблівасцю гэтага года з’яўляецца выкарыстанне вялікіх плошчаў пад бульбу. Гэтую культуру пасадзілі нават тыя, хто раней яе не вырошчваў.

«Раю гэтым займацца, яшчэ час ёсць. Насенне ёсць. Гэта трэба данесці да ўсіх. Попыт на бульбу будзе каласальны. Таму што на галоўным нашым рынку — у Расіі — вялікая гібель бульбы. У іх таксама былі сур’ёзныя замаразкі», — патлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула