БЕЛ Ł РУС

«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву

22.05.2025 / 15:32

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц упершыню наведаў усходні фланг НАТА. У Вільні ён разам з міністрам абароны Барысам Пісторыусам узяў удзел у цырымоніі ўводу ў строй нямецкай танкавай брыгады, якая ў перспектыве павінна дасягнуць колькасці ў пяць тысяч чалавек, піша Bild.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

«Дарагія літоўцы, вы можаце разлічваць на Германію і нашых салдат. Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі», — заявіў Мерц.

Стварэнне брыгады ў Літве атрымала асаблівае значэнне пасля «развароту» Дональда Трампа, які даў зразумець, што ЗША больш не будуць настойваць на спыненні агню ва Украіне.

«Новая нямецкая танкавая брыгада ў Літве — гэта выразнае папярэджанне расійскаму дыктатару Пуціну: Еўропа адзіная», — сказаў у размове з BILD прэм’ер-міністр зямлі Гесэн Борыс Райн.

Аднак падрыхтоўка брыгады суправаджаецца шэрагам праблем. Пакуль што ў Літве размешчаны толькі 800 вайскоўцаў, а для поўнай камплектацыі неабходна яшчэ больш за 4000 спецыялістаў. Мерц мяркуе, што Германія ўкладзецца ў тэрміны — брыгада павінна быць цалкам гатовая да 2027 года.

Для Літвы прысутнасць нямецкіх войскаў мае асаблівае значэнне. Армія краіны налічвае ўсяго 15 тысяч чалавек, уключаючы прызыўнікоў, і пры гэтым вайна ва Украіне ў Вільні ўспрымаецца як прамая пагроза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула