БЕЛ Ł РУС

У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае

23.05.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Стаіць даволі доўга і мае патрэбу ва ўвазе — гаворыцца ў аб'яве.

Фота: av.by

Аўтамабіль, які прадаецца, — Chevrolet Camaro III 1991 года выпуску з 5-літровым V8 пад капотам. Заяўлены прабег у аб’яве — 192 тысячы кіламетраў.

У аб’яве ўсяго адно фота, на якім відаць, што рэдкі для нашых краёў «амерыканец» знаходзіцца ў жудасным стане. Машына літаральна паспела ўрасці ў зямлю. Прадавец адзначае, што яна стаіць даволі даўно, але не ўдакладняе, колькі менавіта. Мяркуючы па фота, яна на гэтым падворку ўжо не першы год.

Побач таксама можна ўбачыць яшчэ дзве машыны: чорны амерыканскі мікрааўтобус і нейкі седан.

Нягледзячы на жахлівы стан, за аўтамабіль просяць $14 700. Пры гэтым прадавец у апісанні запэўнівае, што пасля афарбоўкі гэтая машына будзе каштаваць ужо ад 20 тысяч даляраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Аднак зусім не факт, што на вяртанне гэтага аўто да жыцця хопіць $5300. Акрамя таго, нельга выключаць, што за гады, праведзеныя прыпаркаванай на сырой зямлі, машына магла прагніць настолькі моцна, што яе аднаўленне будзе наогул немэтазгодным, хоць сама па сабе такая мадэль сапраўды рэдкая для Беларусі. На цяперашні момант гэта адзіная Camaro таго пакалення ў продажы ў нашай краіне.

Праўда, да цаны пытанняў усё адно шмат. Напрыклад, у Германіі падобную машыну можна набыць за 10 тысяч еўра. І тыя аўтамабіліі, а не растуць побач з парэчкамі. 

Фота: скрыншот з сайта mobile.de

Chevrolet Camaro трэцяга пакалення выпускаўся з канца 1981 па сярэдзіну 1992 года. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула