Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла
Падчас кадравых прызначэнняў, праведзеных 22 мая, Аляксандр Лукашэнка сярод іншага закрануў і тэму дыверсіфікацыі экспарту беларускіх прадуктаў харчавання, прызнаўшы праблему з продажам вырабленага масла.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў Лукашэнкі, масла цяпер у Беларусі робяць занадта шмат, таму яго збіраецца лішак.
«А так усё раскупляюць, акрамя масла. Але масла ж з малака. Ну давайце, як у Ваўкавыску, перапрацуем у гэта сухое малако. Добрая цана. Адвязем у Афрыку. Дзіцячае харчаванне зробім», — сказаў Лукашэнка.
Прытым ён сам, маўляў, гэтыя праблемы прадбачыў і раней:
«Я год таму вас папярэджваў, што ў нас будуць праблемы на асноўным рынку — на расійскім. Яны ўжо з'яўляюцца. Балазе Кітай ёсць, які ўсё больш і больш спажывае нашых прадуктаў харчавання і гэтак далей».
А на расійскім рынку цяпер проста шалёная канкурэнцыя:
«Усё не проста. Таму ўсюды трэба напружвацца і працаваць».
Чытайце таксама:
Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі
Лукашэнка пра замаразкі: Катастрофы няма
Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў
Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук