Расія катэгарычна супраць удзелу Ватыкана ў мірных перамовах
Пуцін наўрад ці паедзе ў Ватыкан.
Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Andrew Medichini
Лідары ЗША і Еўропы ўскладаюць надзеі на Ватыкан у справе далучэння Расіі і Украіны да мірных перамоваў пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што Папа Леў XIV выказаў цікавасць да гэтай ідэі, і гэта ж пацвердзіла прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні. Аднак Крэмль не зацікаўлены ў тым, каб расійскі лідар Уладзімір Пуцін адправіўся ў Ватыкан для перамоваў, піша Bloomberg.
Паводле даных крыніц выдання, расійскія чыноўнікі не плануюць паездку Пуціна ў Ватыкан або куды-небудзь яшчэ для перамоваў, і замест гэтага яны засяроджваюцца на перамовах тэхнічнага ўзроўню, што пачаліся ў Стамбуле на мінулым тыдні. Пры гэтым Крэмль чакае, што гэтыя перамовы адновяцца таксама ў Стамбуле.
Аднак еўрапейскія чыноўнікі сцвярджаюць, што зараз абмяркоўваецца роля Ватыкана як патэнцыйнага гаспадара або пасярэдніка на перамовах. Перамовы могуць адбыцца ўжо на наступным тыдні, хаця гэта залежыць ад гатоўнасці Расіі прыняць у іх удзел.
Чытайце таксама:
Папа Леў XIV прапанаваў Ватыкан у якасці перамоўнай пляцоўкі
Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня