БЕЛ Ł РУС

Беларусь вярнула Літве кіроўцу Bolt, які ўрэзаўся ў агароджу на мяжы

23.05.2025 / 10:49

Nashaniva.com

Кіроўца з Літвы, які ўначы 4 мая пратараніў агароджу на беларуска-літоўскай мяжы, быў вернуты на радзіму праз пункт пропуску Меднікі, піша Delfi.

VSAT

Паводле сцвярджэнняў беларускіх памежнікаў, падчас затрымання мужчына нібыта знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

У Літве мужчыну дапыталі, яму прад’яўлены абвінавачванні па двух артыкулах: знішчэнне або пашкоджанне маёмасці і незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы

Суд абмежаваўся абавязковай рэгістрацыяй у паліцыі, і кіроўцу адпусцілі на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула