БЕЛ Ł РУС

Апостальскага нунцыя ў Беларусі пасвяцілі ў біскупы

23.05.2025 / 11:8

Nashaniva.com

22 мая апостальскі нунцый у Беларусі атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамэнт яму ўдзяліў у базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін, пішуць «Ватыканскія навіны».

Ватыканскія навіны

На ўрачыстай літургіі, якая прайшла пры Алтары катэдры на фоне манументальных бронзавых скульптур лацінскіх і усходніх айцоў Касцёла, бралі ўдзел касцельныя іерархі і папскія дыпламаты на чале з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У літургіі бралі ўдзел таксама арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі, пастыры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама некалькі беларускіх святароў.

На імшы прысутнічаў пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч.

У пасланні кардынал П’етра Паралін нагадаў, між іншым, што мансеньёр Чэфаліа служыў Святому Пасаду ў Эквадоры, Пастаяннай місіі пры Радзе Еўропы ў Страсбургу, Секцыі па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята і, нарэшце, у якасці паверанага ў справах нунцыятуры ў Венесуэле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула