БЕЛ Ł РУС

У самым сэрцы Варшавы пачала сваю працу беларуская крама Vyraj

23.05.2025 / 11:23

Nashaniva.com

Стваральнікі крамы запрашаюць усіх вольных птушак заляцець да іх і азнаёміцца з разнастайным асартыментам: ад налепак і адзення да саматканых ручнікоў.

Тут можна не толькі набыць штосьці для сябе альбо на падарунак, але і рэалізаваць свае творчыя ідэі рамеснікам, мастакам, пісьменнікам і музыкам. А для гідаў — гэта выдатны прыпынак падчас турыстычных вандровак. Творчыя асобы запрашаюцца да супрацы!

Крама чакае наведвальнікаў штодня з 12:00 да 20:00 па адрасе Aleja Armii Ludowej 12.

Тут радыя ўсім, хто любіць Беларусь і хоча адчуць сябе як дома.

Чытайце таксама:

Правакатары пашкодзілі беларускую краму ў Вільні — але пасля гэтага яе справы рванулі ўгару

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса

Топ небанальных падарункаў на любую нагоду ад беларускіх майстроў

Каментары да артыкула