Лаўроў назваў перамовы ў Ватыкане нерэалістычнымі і зноў узняў пытанне легітымнасці Зяленскага
На думку кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, Ватыкану няёмка быць пляцоўкай для перамоў паміж Расіяй і Украінай — дзвюма праваслаўнымі краінамі, піша Бі-бі-сі.
Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP
Лаўроў таксама заявіў, што пытанне легітымнасці Уладзіміра Зяленскага будзе мець прынцыповае значэнне для падпісання магчымай будучай мірнай дамовы паміж Кіевам і Масквой.
«Калі дойдзе да падпісання, вось тады пытанне легітымнасці будзе мець вырашальнае значэнне, таму што калі падпішуць тыя, чыя легітымнасць, мякка кажучы, ужо нікога не пераконвае, то наступнікі могуць паставіць пад сумнеў дасягнутую дамоўленасць», — сказаў Лаўроў.
Расійскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што не лічаць Зяленскага легітымным прэзідэнтам, паколькі яго пяцігадовы тэрмін скончыўся ў 2024 годзе. Выбары ва Украіне не праводзяцца з-за ваеннага становішча.
Чытайце таксама:
Расія катэгарычна супраць удзелу Ватыкана ў мірных перамовах
Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня