БЕЛ Ł РУС

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла

23.05.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Зусім вар’яцкая гісторыя здарылася ў пасёлку Ізмайлаўскім Чалябінскай вобласці, піша Shot.

Рака Вялікая Караганка

46-гадовая мясцовая жыхарка запрасіла ў госці 36-гадовага знаёмага і, заявіўшы яму, што стамілася ад дрэнных паводзін сваёй 12-гадовай дачкі, папрасіла за 100 тысяч расійскіх рублёў (1250 даляраў) утапіць дзяўчынку ў мясцовай рацэ Вялікая Караганка.

Мужчына, шакаваны такой просьбай, схаваў чацвёракласніцу ў сябе дома і ўсё распавёў паліцыі.

Маці затрымалі, на яе завялі крымінальную справу. За падбурхторванне да забойства малалетняй жанчыне пагражае да 15 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула