БЕЛ Ł РУС

10-гадовая дзяўчынка сур'ёзна траўмаваная ў ДТЗ пад Ваўкавыскам

23.05.2025 / 13:2

Nashaniva.com

22 мая 26-гадовы кіроўца на MAN, рухаючыся па вуліцы 17 Верасня ў Краснасельскім, здзейсніў наезд на дзяўчынку, якая перабягала дарогу па-за межамі пешаходнага пераходу, паведамляе СК.

У выніку ДТЗ школьніца атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, кіроўца не пацярпеў. Мужчына патлумачыў, што не заўважыў дзіця, якое выбегла з-за сустрэчнага аўтамабіля.

Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, яе стан ацэньваецца як цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула