БЕЛ Ł РУС

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны

23.05.2025 / 13:35

Nashaniva.com

Генерал Віктар Собалеў заклікаў да «аднаўлення рускага свету ў яго натуральных межах».

Віктар Собалеў. Скрыншот відэа

Член камітэта расійскай Дзярждумы па абароне Віктар Собалеў выказаў сваю інтэрпрэтацыю мэт вайны Расіі супраць Украіны.

Паводле слоў генерала, расійская армія праводзіць так званую спецаперацыю для таго, каб стварыць адзіную саюзную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны.

«Поўным рашэннем вось гэтых мэтаў спецыяльнай ваеннай аперацыі з'яўляецца стварэнне адзінай саюзнай дзяржавы Расіі, Украіны і Беларусі. Аднаўленне рускага свету ў межах яго натуральных межаў.

Мы ўсе — рускія, Кіеў — маці гарадоў рускіх, князь Уладзімір — рускі, Юрый Даўгарукі — рускі, Яраслаў Мудры — рускі і так далей. Таму мы павінны, безумоўна, абараніць свой рускі свет. Іначай мы можам і краіну не захаваць», — заявіў Собалеў у інтэрв'ю RTVI.

Для вырашэння гэтых задач, паводле меркавання дэпутата, патрэбная моцная добра навучаная армія і «ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі і дарослых». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула