БЕЛ Ł РУС

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х1000

23.05.2025 / 13:42

Nashaniva.com

Найбуйнейны абмен палоннымі праходзіць проста цяпер на мяжы Украіны і Беларусі. Расія вяртае дадому амаль усіх сваіх вайскоўцаў, што трапілі ў палон за тры гады вайны. Украіна — менш за 10%, паведамляюць расійскія СМІ.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Дональд Трамп ужо павіншаваў абодва бакі з поспехам, але ён паспяшаўся — абмен праходзіць у некалькі этапаў і можа цягнуцца некалькі дзён, з 23 па 25 мая.

Паводле звестак Mash, на гэты момант у палоне ва Украіне знаходзіцца каля 1300 вайскоўцаў Узброеных сіл РФ. У палоне ў Расіі — амаль 10 тысяч вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны. У 2024 годзе паміж краінамі афіцыйна было праведзена 12 абменаў, Расія вярнула 535 вайскоўцаў. У 2025-м — пяць абменаў, РФ атрымала 800 чалавек.

Усіх зацверджаных да абмену расіян трымалі ў прыгранічнай калоніі ў Сумах. У асноўным гэта байцы з Курскага і Харкаўскага напрамкаў.

Украінцаў у Расіі таксама ўтрымліваюць у прыгранічных калоніях — у Курскай вобласці і ў Навазыбкаве Бранскай вобласці. 

Перад абменам Расія і Украіна прадставілі спісы тых, каго хочуць вярнуць. ГРУ, ГУР і контрразведка ФСБ правялі праверку кандыдатаў — на гэта спатрэбілася каля тыдня. Спісы былі перададзены амаль адразу пасля перамоваў у Стамбуле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула