БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка параўнаў горна-ўзбагачальны камбінат у Любанскім раёне з атамнай станцыяй

23.05.2025 / 14:3

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка параўнаў будаўніцтва горна-ўзбагачальнага комплексу ў Любанскім раёне з будаўніцтвам АЭС, На сённяшні дзень на камбінаце ўжо вядуцца работы на гарызонце, пачатая здабыча руды, піша БелТА.

Фота: БелТА

 Праектам прадугледжана будаўніцтва на фабрыцы дзвюх ліній магутнасцю па 1 млн тон кожная. Тут будуць вырабляцца якасныя калійныя ўгнаенні. Гэта так званы белы калій, які здабываецца з соляў. Дадзены прадукт карыстаецца высокім попытам на сусветным рынку. У асноўным экспарт плануецца ў Кітай.

«Калі мы можам паглыбляцца, трэба працягваць будаўніцтва. Усё, што нам патрэбна, трэба рабіць», — даручыў Лукашэнка і таксама зноў узняў тэму адкідаў: «Трэба думаць, што рабіць з гэтымі адходамі. У Салігорску і тут. Нам трэба прыняць нейкае рашэнне па гэтым пытанні. Трэба думаць, што мы будзем рабіць з гэтымі адкідамі. Абавязкова».

Лукашэнка таксама сказаў, што тут трэба будаваць сучаснае жыллё, сацыяльныя аб’екты па прыкладзе Астраўца, дзе пабудавана БелАЭС.

«Аб’ект пабудаваны. Людзі патрэбныя. Пад гэта мы будуем сацыяльную інфраструктуру. Для людзей будзем рабіць усё. Менавіта пад вытворчасць. Вытворчасць, жыллё, уся сацыяльная інфраструктура. Тады будзе толк у краіне», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула