БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Продажы калійных угнаенняў вярнуліся на дасанкцыйны ўзровень

23.05.2025 / 15:3

Nashaniva.com

Продажы беларускіх калійных угнаенняў вярнуліся на ўзровень, які быў да ўвядзення санкцый. Пра гэта Лукашэнка заявіў 23 мая падчас выязнога пасяджэння па пытаннях будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю горна-ўзбагачальнага комплексу ў Любанскім раёне, піша БелТА.

«Увялі санкцыі супраць калійных угнаенняў — ну і што? Сёння кіраўнік Андрэй Рыбакоў (генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій») дакладвае, што яны выйшлі на продажы калійных угнаенняў дасанкцыйнага перыяду. Немагчыма санкцыямі стрымліваць развіццё любой краіны, нават невялікай. Немагчыма», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў непаслядоўнасць заходніх краін:

«Тыя, хто ўводзіць санкцыі, калісьці — памятаеце — выступалі за глабалізацыю. За глабальныя сувязі і іншае. Дык усе краіны завязаны ў гэтую глабалізацыю, як сёння можна вырваць нейкае звяно з ланцужка? Немагчыма».

«Мінеральныя ўгнаенні будуць патрэбныя заўсёды. Таму ў гэтым напрамку будзем дзейнічаць», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула