БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі плануюць забараніць беларусам купляць нерухомасць

23.05.2025 / 19:20

Nashaniva.com

Як паведамляе фінскае выданне Yle, Міністэрства абароны Фінляндыі выступіла з ініцыятывай забароны здзяйсняць здзелкі з нерухомасцю для грамадзян Беларусі.

Сталіца Фінляндыі Хельсінкі. Фота: Wikimedia Commons

Такое рашэнне стала магчымым пасля таго, як парламент краіны прыняў закон, які дазваляе Міністэрству абароны блакаваць куплю-продаж нерухомасці асобамі або арганізацыямі з краін, што вядуць агрэсіўную вайну ці ўяўляюць пагрозу бяспецы Фінляндыі.

У ведамстве падкрэслілі, што, паводле рашэнняў Рады ЕС і інфармацыі фінскіх уладаў, пад гэтыя крытэрыі падпадаюць як Расія, так і Беларусь.

Заявы ад грамадзян Расіі і Беларусі, пададзеныя да таго, як пастанова ўступіць у сілу, будуць разглядацца па агульных правілах.

Праект дакумента апублікаваны сёння, 23 мая, для грамадскага абмеркавання. Каментары прымаюцца да 9 чэрвеня, а канчатковае рашэнне мяркуецца прыняць у чэрвені.

Раней, яшчэ да змены закона, Міністэрства абароны магло забараніць продаж нерухомасці расіянам, калі гэта ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы, але толькі ў кожным асобным выпадку.

Чытайце таксама:

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў

Латвія мадэрнізуе прапускны пункт «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты

Каментары да артыкула