БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ

23.05.2025 / 23:14

Nashaniva.com

На Свіслачы 22 і 23 мая прайшлі заезды на не самых звыклых для беларускага вока лодках. Непадалёк ад станцыі метро «Няміга» на старт выйшлі «драконы» — 20-мясцовыя кітайскія каноэ, піша Tochka.by.

Фота: t.me/mst_gov_by

Першымі новы від транспарту змаглі апрабаваць студэнты БДЭУ і Інстытута грамадзянскай абароны МНС. Акрамя іх, у спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых ВНУ Беларусі.

Спаборніцтвы на гэтых кітайскіх лодках вельмі нязвыклыя беларускаму гледачу, хоць сам па сабе від спорту налічвае даволі доўгую гісторыю.

Яго галоўная асаблівасць — колькасць весляроў у лодцы (10 або 20), якія сядзяць па двух яе бартах і разганяюць свой карабель вёсламі. Для таго каб уся гэтая група спартсменаў дзейнічала сінхронна, у лодцы знаходзіцца бубнач, які адстуквае неабходны яго камандзе тэмп. Акрамя таго, яшчэ адным удзельнікам заезду з'яўляецца рулявы, які пры дапамозе адмысловага прыстасавання на карме задае кірунак руху лодкі.

Фота: t.me/mst_gov_by

Спаборніцтвы «драконаў» праводзяцца на дыстанцыях ад 200 да 2000 метраў і ўваходзяць у праграму Сусветных гульняў — чэмпіянату, які аб'ядноўвае неалімпійскія віды спорту.

Фота: t.me/mst_gov_by

Хутка па гэтым відзе пройдзе чэмпіянат Еўропы. Пакуль на нашых водных прасторах асвойваецца новы від спорту, прадстаўнікі больш знаёмых з «драконам» камандаў рыхтуюцца да еўрапейскага форуму. Вялікі турнір адбудзецца ў Італіі з 4 па 7 чэрвеня 2025 года.

Чытайце таксама:

Спаборніцтвы па веславанні на Алімпіядзе-2032 хочуць правесці на рацэ, дзе жывуць кракадзілы

Чаму алімпійскія чэмпіёны масава сядзяць на звычайнай харчовай содзе

У цэнтры Мінска сям'я качак дысцыплінавана скарысталася з пешаходнага перахода ВІДЭА

Каментары да артыкула