БЕЛ Ł РУС

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка

24.05.2025 / 7:36

Nashaniva.com

Раней лічылася, што ў легенды сусветнай музыкі няма дзяцей.

Фота: Bob King / Getty Images

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка, піша газета Daily Mail са спасылкай на аўтарку новай біяграфіі музыкі «З любоўю, Фрэдзі» Лэслі-Эн Джонс.

Паводле інфармацыі аўтаркі, цяпер ёй 48 гадоў, яна працуе медыцынскім работнікам у Еўропе. Як адзначаецца ў матэрыяле, жанчына выхоўвалася «ў любячай сям’і», але ведала, хто яе сапраўдны бацька.

У Мерк’юры быў раман з жонкай свайго сябра ў канцы 1970-х гадоў. Нараджэнне дачкі музыка хаваў, пра гэта ведала толькі самае блізкае кола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула