БЕЛ Ł РУС

Сёння — апошні званок. Мінпрыроды просіць школьнікаў не запускаць у неба паветраныя шарыкі

24.05.2025 / 8:36

Nashaniva.com

У суботу ў беларускіх школах пройдуць апошнія званкі. Адзін з самых папулярных і кранальных рытуалаў гэтага дня — запуск у неба шароў.

 Гэта прыгожая традыцыя ўжо даўно прыжылася ў нашай краіне і паўтараецца штогод. Але ёсць нюанс. Як паведамляе Мінпрыроды, падобныя перформансы небяспечныя для навакольнага асяроддзя, піша Onliner.by.

«Паветраныя шары могуць пераадольваць вялікія адлегласці. Пры падзенні яны забруджваюць самыя аддаленыя і некранутыя куткі прыроды, а іх латэксавыя абалонкі і поліэтыленавыя вяроўкі будуць выдзяляць у глебу і ваду таксічныя рэчывы. Упаўшы і з'едзены жывёлай паветраны шар можа заблакаваць яе кішачнік, асуджаючы жывую істоту паміраць ад голаду. У стужках і нітках, якімі завязваюць шары, жывёла можа заблытацца, што часта таксама прыводзіць да яе гібелі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Забароны запускаць шары, вядома ж, няма, але ў Мінпрыроды раяць паступіць экалагічна і выбраць альтэрнатыву. Напрыклад, разбіць новую клумбу на школьным двары, пасадзіць па адным дрэве ад класа або падрыхтаваць «капсулу часу» — пасланне для будучых выпускнікоў, якое можна адкрыць праз 30—50 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула