БЕЛ Ł РУС

У Мінску на выходных зменіцца праца гарадскога транспарту

24.05.2025 / 10:6

Nashaniva.com

У сувязі з правядзеннем лёгкаатлетычнага паўмарафону One Run Belarus і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па няцотным баку праспекта Пераможцаў ад МКАД да вуліцы Нарачанскай (не ўключаючы скрыжаванні) 24 мая ўносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту, піша БелТА.

Да 15:30 рух аўтобуснага маршруту №190Э з боку Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра арганізуецца па вуліцы Паркавай, праспекце Пераможцаў, МКАД, вуліцы Ціміразева без выканання прыпынкаў на змененым участку.

Да 15:30 рух аўтобусных маршрутаў №44, 44д, 136 з боку ст. Ждановічы ад скрыжавання праспекта Пераможцаў і МКАД да скрыжавання праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай арганізуецца па МКАД, вуліцы Ціміразева, Нарачанскай з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку.

Рух аўтобуснага маршруту №119С ад прыпынку «Аквапарк» у напрамку прыпынку «Вакзал» арганізуецца па праспекце Пераможцаў, МКАД, вуліцы Ціміразева, Нарачанскай, праспекце Пераможцаў і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Ратамская», «Будаўніча-выставачны комплекс», «Камайская», «2-я гарадская дзіцячая бальніца».

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем рамонтных работ па перакладцы інжынерных сетак на вуліцы Багдановіча толькі 24 і 25 мая для ўсіх маршрутаў прыпынак «Веры Харужай» па вуліцы Максіма Багдановіча ў напрамку вуліцы Кульман пераносіцца на часова абсталяваную прыпыначную пляцоўку на 150 метраў назад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула