Лукашэнка расказаў, які цуд у Беларусі робяць з гаўна
Аляксандр Лукашэнка ў суботу праінспектаваў адно з прадпрыемстваў у Петрыкаўскім раёне.
Падчас гэтай паездкі ён азнаёміўся вытворчасцю, па выніках заявіў:
«Мы з гаўна робім цуд!» — сказаў ён, звярнуўшыся да Ігара Тура, яго цытуе «Пул Першага».
Усё гэта адбывалася на тэрыторыі дрэваапрацоўчага комплексу «Ляскавічы», дзе вырабляюць пелеты і не толькі.
«Вось гэта ўсё — горы адходаў (дрэваапрацоўчых) павінны быць перапрацаваныя. Мы будзем ажыццяўляць жорсткі ціск наконт укаранення гэтай катловай гаспадаркі. Гэта будзе ў прыярытэце. Потым — куды дзяваць гэтыя адкіды? Трэба перапрацоўваць гранулы. Гэта наша перспектыва. Гэта золата. Мы ходзім, топчам яго нагамі, гэтыя горы складзіруем. Трэба гэта ўсё перапрацаваць і пусціць у справу. Гэта перспектыва», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Як далажыў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, у Беларусі створана 64 вытворчасці па выпуску пелет агульнай магутнасцю каля 900 тыс. тон год.