БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўжо тры гады прадаюць былы кляштар за адну базавую

24.05.2025 / 13:11

Nashaniva.com

У Беларусі выставілі на аўкцыён будынак былога кляштара кармелітаў у Глыбокім Віцебскай вобласці. Упершыню гэты аб’ект спрабавалі прадаць яшчэ ў маі 2022 года ўсяго за адну базавую велічыню.

Фота: Віцебскаблмаёмасць

Аднак за тры гады пакупнікоў так і не знайшлося. Чарговы аўкцыён адбудзецца 11 чэрвеня на пляцоўцы «БелТА-Маёмасць».

Двухпавярховы кляштар кармелітаў з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Ён быў узведзены ў 1735 годзе. На яго тэрыторыі знаходзіліся жылыя карпусы, бібліятэка, шпіталь, аптэка і склады. У 1812 годзе ў кляштары некалькі дзён спыняўся Напалеон Банапарт.

У 1865 годзе манастыр быў закрыты, а на яго тэрыторыі ўзвялі праваслаўную царкву. Да нашых дзён захаваўся толькі адзін з трох карпусоў будынка.

11 гадоў таму суд прызнаў будынак былога кляштара кармелітаў бесгаспадарчым і перадаў яго ў камунальную ўласнасць. За апошнія тры гады некалькі разоў спрабавалі прадаць аб’ект з аўкцыёну за адну базавую велічыню, але безвынікова. З 1 студзеня 2025 года базавая велічыня складае 42 рублі.

Лот уключае будынак агульнай плошчай 1,28 тыс. квадратных метраў і зямельны ўчастак плошчай 0,1001 га з тэрмінам арэнды на 40 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула