БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на нядзелю

24.05.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 25—27 мая.

У нядзелю па захадзе краіны будзе ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у прахалоднай паветранай масе. Уначы пераважна па ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. У дзённы час месцамі па ўсходзе моцныя дажджы, навальніцы.

Ноччу +7..+13°С; у заходніх раёнах +1..+6°С, месцамі на глебе замаразкі 0..-2°С. Днём +12..+18°С, па ўсходзе +19..+24°С. 

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Ноччу ад +5°С па захадзе да +15°С па ўсходзе, максімальная днём +13..+20°С, месцамі да +24°С.

У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +7..+14°С, максімальная днём +15..+22°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула