У Мачулішчах затрымалі нелегалаў з Афганістана і Пакістана
Дзевятнаццаць нелегалаў з Афганістана і Пакістана дэпартавалі з краіны, паведамілі ў УУС Мінскага аблвыканкама.
— Яны прыехалі наземным транспартам з Расіі з парушэннем заканадаўства і накіроўваліся на тэрыторыю прыгранічных дзяржаў (Літва, Латвія, Польшча), — расказалі падрабязнасці ў міліцыі.
Паведамляецца, што ўсе замежнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле аб парушэнні заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама закона аб знешняй працоўнай міграцыі. Пакараннем стала дэпартацыя.