БЕЛ Ł РУС

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом

24.05.2025 / 14:31

Nashaniva.com

На гэтым тыдні, 20 мая, у сталіцы адбылася аварыя з 8-гадовым раварыстам, піша Onliner.by.

Здарэнне зафіксавала сістэма відэаназірання на вуліцы Маршала Лосіка. Пакуль дзіця разам з татам знаходзілася ў бальніцы, гісторыя атрымала нечаканы працяг.

Пра ДТЗ паведамлялі ў ДАІ: «37-гадовы кіроўца аўтамабіля Peugeot, рухаючыся па вуліцы Маршала Лосіка, пры павароце налева на прылеглую тэрыторыю дома №28 па згаданай вуліцы не саступіў і здзейсніў наезд на 8-гадовага раварыста, які перасякаў праезную частку ў жылой зоне па лініі тратуараў».

Пасля аварыі, як распавядае бацька хлопчыка, ДАІ агарадзіла зламаны напалам ровар конусамі. Дзмітрый жа паехаў з сынам у бальніцу:

— Ён атрымаў удар двух зубоў, таму яму паставілі капу. Яшчэ ў яго былі зашытыя вусны

Вярнуўшыся на месца ДТЗ, Дзмітрый ровара не знайшоў. Інспектары, па словах мужчыны, таксама развялі рукамі.

— Я так разумею, што ДАІ павезла кіроўцу на медагляд, а потым вярнулася на месца, калі ровара ўжо не было, — дадаў бацька хлопчыка.

Дзмітрыю давялося звярнуцца ў таварыства ўласнікаў, каб атрымаць відэа з камер назірання. Вось гэты запіс: на ёй бачна, як невядомы мужчына пад’ехаў на мапедзе і забраў ровар.

— Суседзі далі прыкладны адрас гэтага мужчыны: ён па наваколлі збірае металалом. Так я яго і знайшоў. Ён патлумачыў, што ўбачыў зламаны ровар, паглядзеў па баках — нікога няма… Ну, напэўна, нікому і не патрэбны. Усё вярнуў без праблем і канфліктаў, — адзначыў Дзмітрый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула