БЕЛ Ł РУС

Прахожыя выратавалі жанчыну падчас пажару ў жылым доме ў Магілёўскім раёне

24.05.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 24 мая ў вёсцы Чаромушкі, паведамляе МНС.

Фота: МНС

На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС дом гарэў адкрытым полымем. Да прыезду выратавальнікаў праходжыя паспелі вывесці з ахопленага агнём будынка 45-гадовую жонку гаспадара дома. Сам мужчына і двое дзяцей на момант пажару адсутнічалі.

Яе шпіталізавалі. Паводле папярэдняй версіі, пажар адбыўся з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула