БЕЛ Ł РУС

У Гомелі адбылася аварыя з удзелам таксі

24.05.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Аварыя адбылася каля 10-й раніцы 24 мая на гомельскай вуліцы Жукава.

53-гадовы кіроўца аўтамабіля Geely, выязджаючы з другараднай дарогі, не прапусціў таксі BAIC з 50-гадовым мужчынам за рулём.

У выніку сутыкнення пацярпелі два пасажыры таксі: 6-гадовае дзіця і 41-гадовая жанчына. Іх даставілі ў бальніцу. Таксама быў шпіталізаваны і кіроўца таксі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула