БЕЛ Ł РУС

Памёр Уладзімір Сідарцоў

24.05.2025 / 16:39

Nashaniva.com

Памёр вядомы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар гістарычнага факультэта БДУ Уладзімір Сідарцоў. Яму было 89 гадоў.

Уладзімір Сідарцоў

Уладзімір Сідарцоў нарадзіўся 9 лістапада 1935 года ў вёсцы Клімаўка Гомельскай вобласці. У 1958 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, пазней вучыўся ў аспірантуры ў Ленінградзе. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, прысвечаныя ўдзелу рабочага класа ў дзяржаўным кіраванні.

Большую частку жыцця працаваў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе стаў заснавальнікам і першым загадчыкам кафедры крыніцазнаўства на гістфаку БДУ.

У апошнія дзесяцігоддзі найбольш цікавіўся пытаннямі гістарыяграфіі, метадалогіі гісторыі, псіхагісторыі, гістарычнай інфарматыкі. 

Напісаў каля 200 навуковых работ, выхаваў двух дактароў і 11 кандыдатаў навук. Аўтар і сааўтар многіх падручнікаў па гісторыі для сярэдніх школ і ВНУ. 

Сярод іншага аўтар кніг «Методология исторического исследования (механизм творчества историка)» (2000), «Методология истории: количественные методы и информационные технологии» (2003), «Народ во Второй мировой и Великой Отечественной войне: синергетический взгляд на историю» (2005) і іншых.

Чытайце таксама:

Памёр Аляксей Ануфрыеў

Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка

Каментары да артыкула